У Германію яго даставілі з Ліберыі.

Улады Германіі пацвердзілі першы выпадак смерці ад віруса Эбола.

У Лейпцыгу ў клініцы Сьв. Георга ад ліхаманкі памёр 56-гадовы супрацоўнік ААН, перадае Регнум.

У Германію яго даставілі з Лібэрыі спецбортом 9 кастрычніка і змясцілі на каранцін. Па словах лекараў, на момант прылёту ў ФРГ ён быў заражаны смяротна небяспечным вірусам ужо на працягу тыдня.

У агульнай складанасці Германія прыняла на лячэнне на сваёй тэрыторыі ўжо трох пацыентаў з вірусам Эбола.

Тым часам сімптомы смяротна небяспечнага віруса за апошнія суткі выявілі яшчэ у дзясятка чалавек у Польшчы, Чэхіі, Бельгіі, ЗША, Канадзе. Большасць пацыентаў у апошнія тыдні пабывалі ў афрыканскіх краінах.